Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ТБМ прапануе абвясьціць 2007г год Годам беларускай мовы


Радыё Свабода Вяртаньне ў расейскамоўныя школы выкладаньня гісторыі й геаграфіі Беларусі на беларускай мове ёсьць галоўнай задачай 2007 году для грамадзкага аб’яднаньня “Тварыства беларускай мовы”, заяўляе кіраўнік аб’яднаньня Алег Трусаў.

Важнымі задачамі ТБМ застаюцца аднаўленьне беларускай мовы ў адукацыйных стандартах вну, а таксама вяртаньне выкладаньня курсу “Беларусазнаўства” ва ўсіх вну й сярэднія спэцыяльныя навучальныя ўстановы. Апроч таго, будзе працягнутая праца дзеля стварэньня Беларускага нацыянальнага ўнівэрсітэту. Са словаў Алега Трусава, распачаты збор подпісаў грамадзянаў пад зваротам да кіраўніка дзяржавы з просьбай адчыніць такую вну, паведамляе БелаПАН.

Разам з тым, ТБМ зноў вернецца да тэмы ўнясеньеня дапаўненьняў і зьменаў у закон аб мовах для таго, каб забясьпечыць беларускай мове сапраўдны статус дзяржаўнай. Мяркуецца, што зноў будзе накіраваны зварот у палату прадстаўнікоў.

Апроч таго, беларуская грамадзкасьць, на думку кіраўніка ТБМ, павінна годна адсьвяткаваць 125-годзьдзе народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа. “Мы прапанавалі ўладам абвясьціць будучы год Годам беларускай мовы і літаратуры і спадзяемся на разуменьне кіраўніцтва краіны ў гэтым пытаньні”, – заявіў старшыня ТБМ.
XS
SM
MD
LG