Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Мыта на нафтапрадукты паспрабуюць падзяліць


Радыё Свабода Беларускі бок разьлічвае вырашыць пытаньне пра падзел экспартных мытаў на нафтапрадукты цягам студзеня. Пра гэта заявіў беларускі прэм’ер-міністар Сяргей Сідорскі, вярнуўшыся з Масквы, дзе 1 студзеня ён правёў перамовы з кіраўніком расейскага ўраду Міхаілам Фрадковым.

Сяргей Сідорскі адзначыў, што сустрэча з расейскім прэм’ерам доўжылася чатыры гадзіны. Кіраўнікі ўрадаў абмеркавалі пытаньні ўзаемнага гандлёвага абарачэньня паміж дзьвюма краінамі. Беларускі бок падаў расейцам пагадненьне наконт падзелу мытаў на нафтапрадукты, што дастаўляюцца за межы Беларусі й вырабляюцца з нафты, якая паступае з Расеі, паведамляе БелаПАН.

Са словаў спадара Сідорскага, Міхаіл Фрадкоў з разуменьнем паставіўся да таго, што такое пагадненьне сёньня адпавядае ўсім прынятым раней рашэньням у пытаньнях мытаў. Урадавыя экспэрты з абодвух бакоў павінны пасьля калядных сьвятаў распачаць працу над пагадненьнем.
XS
SM
MD
LG