Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маркус Лёнінг: урад Нямеччыны патрабуе неадкладнага вызваленьня Алеся Бяляцкага


У сувязі з арыштам 4 жніўня праваабаронцы Алеся Бяляцкага ўпаўнаважаны Фэдэральнага ўрада Нямеччыны па правах чалавека Маркус Лёнінг зрабіў заяву.

У ёй гаворыцца, што фэдэральны ўрад Нямеччыны патрабуе неадкладнага вызваленьня праваабаронцы Алеся Бяляцкага.

Нямецкі бок "рэзка асуджае прымяненьне крымінальнага заканадаўства для таго, каб па палітычных матывах прымусіць маўчаць яшчэ аднаго актыўнага прадстаўніка беларускай грамадзянскай супольнасьці".

"Фэдэральны ўрад патрабуе спыненьня рэпрэсій адносіна апазыцыйных няўрадавых арганізацый і іх актывістаў. І ён зноў паўтарае сваё патрабаваньне аб вызваленьні ўсіх палітвязняў у
Беларусі“.

4 жніўня ў Менску супрацоўнікі Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржкантролю затрымалі кіраўніка праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага. На кватэры і лецішчы праваабаронцы, а таксама ў офісе арганізацыі прайшлі ператрусы. Бяляцкага вінавацяць паводле крымінальнага артыкулу "ўтойваньні прыбыткаў у асабліва буйных памерах".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG