Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За Някляева – больш як 40 тысяч подпісаў


Паводле прэсавай сакратаркі кампаніі “Гавары праўду” Юліі Рымашэўскай, за вылучэньне Уладзімера Някляева падпісаліся больш як 40 тысяч грамадзянаў.

Цытуючы словы сп. Рымашэўскай, “Эўрарадыё” падае лічбу 40 736 на вечар 6 кастрычніка.

Прэсавая служба Яраслава Раманчука паведаміла пра 30 тысяч подпісаў. Паводле паплечнікаў Рыгора Кастусёва, за яго паставілі подпісы 25 тысяч грамадзянаў. 22 тысячы подпісаў называюць у камандзе Віталя Рымашэўскага. У штабе Андрэя Саньнікава лічбу не назвалі, аднак некалькі дзён раней было заяўлена пра сабраныя 20 тысяч подпісаў у ягоную падтрымку.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG