Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Алесін: Мальцаў чалавек ляяльны, але цяпер гэтага мала


Адстаўку Леаніда Мальцава і прызначэньне на пасаду міністра абароны Юрыя Жадобіна пракамэнтаваў «Свабодзе» вядомы вайсковы аглядальнік Аляксандар Алесін.

«Лукашэнка не задаволены тэмпамі мадэрнізацыі беларускага войска, якія яўна замарудзіліся, хаця насамрэч проста нестае фінансаваньня. І, таксама мяркую, гэта ўзмацненьне прэзыдэнцкага кантролю перад выбарамі. Калі згадаць біяграфію Жадобіна, ён вакол прэзыдэнта так і хадзіў кругамі, то на адной пасадзе, то на іншай. То начальнік аховы, то Камітэт бясьпекі, то Рада бясьпекі. І ў той жа час у тыраж ня выйшаў, хаця ў КДБ ён ляўраў не здабыў і хутка адтуль пайшоў. Таму, мяркую, гэта ў войску будзе вока і рука прэзыдэнта. Леанід Мальцаў, відавочна, чалавек ляяльны, але цяпер гэтага мала.

Ну, і вельмі можа быць, што прэзыдэнт апасаецца нейкага ўзмацненьня расейскага ўплыву ў беларускім войску. Гэта мая вэрсія. Не наўмыснага ўзмацненьня, а з прычыны суб’ектыўнай. Бо глядзіце, нават і начальніка генштабу замянілі».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG