Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Toyota аднаўляе вытворчасьць на заводах ў Японіі


Прэзыдэнт Toyota Motor Кацуакі Ватанабэ

Прэзыдэнт Toyota Motor Кацуакі Ватанабэ

Кампанія "Toyota" паведаміла аб тым, што аднаўляе вытворчасьць аўтамабіляў на сваіх заводах у Японіі.

Вытворчасьць было цалкам спыненая 14 сакавіка, пасьля разбуральнага землятрусу і цунамі. Цяпер, як паведамляе кіраўніцтва кампаніі, з-за недахопу запчастак заводы запрацуюць толькі на 50% магутнасьці.

Пытаньне, калі вытворчасьць будзе запушчаная на поўную магутнасьць, будзе вырашаным у бліжэйшыя некалькі тыдняў.

Паводле прэсавага сакратара кампаніі, у выніку спыненьня працы заводаў Toyota не змагла выпусьціць больш за 250 тысяч аўтамабіляў.
XS
SM
MD
LG