Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баку: сярод затрыманых дэманстрантаў пяцігадовая дзяўчынка


Акцыя пратэсту ў Баку
Акцыя пратэсту ў Баку
Сярод затрыманых паліцыянтамі дэманстрантаў у сталіцы Азэрбайджану Баку ёсьць нават пяцігадовая дзяўчынка, паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода. Сотні актывістаў разам зь дзецьмі прайшлі ўчора па вуліцах Баку, патрабуючы адстаўкі прэзыдэнта Ільхама Аліева да яго ўрада. Паліцыя ачапіла і закрыла парк «Сахір», дзе мусілі сустрэцца ўдзельнікі акцыі.

На працягу мінулых дзён апазыцыя спрабавала некалькі раз правесьці антыўрадавыя дэманстрацыі, але спэцслужбы іх пастаянна спынялі.
XS
SM
MD
LG