Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Аўганістан: напад на міністэрства абароны


З Кабулу паступаюць паведамленьні аб нападзе, учыненым на міністэрства абароны Аўганістану.

Паводле інфармацыі агенцтва Ройтэр, сьмяротнік прывёў у дзеяньне выбуховае прыстасаваньне ў будынку ваеннага ведамства Аўганістану, у выніку чаго загінуў ахоўнік намесьніка міністра абароны, яшчэ два супрацоўніка міністэрства былі параненыя.

Аднак па дадзеных Асашыэйтэд прэс, якое спасылаецца на афіцыйнага прадстаўніка міністэрства абароны, агонь на тэрыторыі ведамства адркыў аўганскі вайсковец. У паведамленьні гэтага агенцтва ўказваецца, што падчас перастрэлкі загінулі людзі, у тым ліку сам нападнік. Колькасьць ахвяр пакуль не ўдакладняецца.
XS
SM
MD
LG