Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывіста з Калінкавічаў дапытала фінансавая міліцыя


Дзяніс Рабянок

Дзяніс Рабянок

18 красавіка грамадзкага актывіста з Калінкавічаў Дзяніса Рабянка выклікалі позвай у Мазырскі міжраённы аддзел рэгіянальнай управы дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржкантролю.

Рабянок паведаміў, што сьледчы Сулім дапытваўся ў яго, ці замаўляў ён кнігі ў распаўсюдніка беларускіх выданьняў некага Аляксандара Еўдаха? І калі замаўляў, то колькі плаціў? Паводле сьледчага, супраць гэтага Еўдаха распачата крымінальная справа.

На падставе артыкула 27 Канстытуцыі Дзяніс Рабянок адмовіўся сьведчыць супраць сябе. Сьледчы Сулім папярэдзіў Рабянка, што ў яго будуць непрыемнасьці. Але пасьля адпусьціў Рабянка.

Аляксандар Еўдах нібыта займаўся перасылкай выданьняў тым, хто іх замаўляў праз сайт Knihi.net. Гэта зацікавіла падаткоўцаў і дэпартамэнт фінансавых дасьледаваньняў.
XS
SM
MD
LG