Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Бабруйскія ўлады не дазволілі мясцовай апазыцыі правесьці пікет, прымеркаваны да гадавіны чарнобыльскай аварыі. Ён меўся адбыцца 21 красавіка на стадыёне, які знаходзіцца на вуліцы Ўрыцкага — гэта гарадзкая ўскраіна. Заяўнікамі выступалі гарадзкія арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі і партыі левых "Справядлівы сьвет".

Паводле кіраўніка партыйнай арганізацыі АГП Віктара Бузінаева, гарвыканкам аргумэнтаваў адмову тым, што арганізацыі-заяўнікі ня маюць рэгістрацыі.

"Гэта няпраўда, бо нашы арганізацыі зарэгістраваныя і маюць свае офісы. Яны папросту баяцца, што да людзей будзе даходзіць альтэрнатыўная інфармацыя. Улада баіцца, што "Чарнобыльскі шлях" можа перарасьці ў больш маштабныя акцыі пратэсту апазыцыі. Мы грунтоўна папрацавалі ў калектывах прадпрыемстваў. І была вялікія небясьпека для ўлады, што на пікет можа прыйсьці шмат людзей. Мы зьбіраліся распаўсюджваць улёткі пра небясьпеку будаўніцтва ў Беларусі АЭС. Яны так вырашылі: пакуль мы будзем разьбірацца з надуманай адмовай, і час пройдзе", — паведаміў Віктар Бузінаеў.

Паводле Бузінаева, ліст з адмовай на правядзеньне чарнобыльскага пікету падпісаў намесьнік старшыні бабруйскага гарвыканкаму Міхаіл Кавалевіч.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG