Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У вугорскім парлямэнце прагаласуюць па новай канстытуцыі


Вугорскі прэм'ер Віктар Орбан
Вугорскі прэм'ер Віктар Орбан
У парлямэнце Вугоршчыны сёньня адбудзецца галасаваньне па новай канстытуцыі. Апазыцыя заявіла, што будзе байкатаваць галасаваньне. Праціўнікі прыняцьця новай канстытуцыі лічаць, што яна накіраваная на ўмацаваньне пазыцый кіроўнай партыі.

Законапраект аб новай канстытуцыі падрыхтаваны партыяй Фідэс (Вугорскі грамадзянскі саюз), лідэрам якой з'яўляецца прэм'ер-міністар Віктар Орбан.

У мінулыя выходныя ў краіне прайшлі дэманстрацыі пратэсту, накіраваныя супраць прыняцьця новай канстытуцыі ды ўрадавых захадаў жорсткай эканоміі.
XS
SM
MD
LG