Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Краіны Пэрсыдзкай затокі абвінавацілі Іран


Cьцяг Рады супрацоўніцтва краінаў Пэрсыдзкай затокі
Cьцяг Рады супрацоўніцтва краінаў Пэрсыдзкай затокі
Краіны Пэрсыдзкай затокі абвінавацілі Іран ва ўмяшаньні ва ўнутраныя справы краінаў рэгіёну, каб «пасеяць разлад і разбурэньні». Міністры замежных справаў Рады супрацоўніцтва Пэрсыдзкай затокі ў саудаўскай сталіцы Эр-Рыядзе заклікалі міжнародную супольнасьць і ААН зрабіць «неабходныя захады», каб спыніць падобныя дзеяньні Ірану.

Саудаўская Арабія пагражае адклікаць сваіх дыпляматаў зь Ірану, калі іранскія ўлады не палепшаць іх ахову. На гэтым тыдні іранскія студэнты ладзілі пратэсты каля саудаўскай амбасады ў Тэгеране, выступаючы супраць уводу войскаў Саудаўскай Арабіі ў Бахрэйн. Як паведамляе іранскае агенцтва навінаў Фарс, у будынак амбасады кінулі шэсьць ці сем бутэлек з запальнай сумесьсю.
XS
SM
MD
LG