Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Фінляндыя: перамагаюць кансэрватары


На парлямэнцкіх выбарах у Фінляндыі, паводле папярэдніх дадзеных перамагае кіроўная кансэрватыўная Нацыянальная кааліцыйная партыя, якая атрымала крыху болей за 20 працэнтаў галасоў. На другое месца вырвалася нацыяналістычная партыя “Сапраўдныя фіны» -- каля 20 працэнтаў, якая прапануе заблякаваць дапамогу Партугаліі і іншым краінам эўразоны ў фінансавым крызісе. На трэцім – апазыцыйныя сацыял-дэмакраты, якія набралі каля 19 працэнтаў.

Канчатковыя вынікі будуць абвешчаныя пазьней у панядзелак.
XS
SM
MD
LG