Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саудаўская Арабія пагражае адклікаць дыпляматаў з Ірану


Саудаўская Арабія пагражае адклікаць сваіх дыпляматаў з Ірану, калі іранскія ўлады не палепшаць іх ахову. На гэтым тыдні іранскія студэнты ладзілі пратэсты каля саудаўскай амбасады ў Тэгеране, выступаючы супраць уводу войскаў Саудаўскай Арабіі ў Бахрэйн. Як паведамляе іранскае агенцтва навінаў Фарс, у будынак амбасады кінулі шэсьць ці сем бутэлек з запальнай сумесьсю.
XS
SM
MD
LG