Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прэзыдэнт Сэрбіі сустрэўся з галадоўнікам


Прэзыдэнт Сэрбіі Барыс Тадзіч сустрэўся сёньня зь лідэрам апазыцыйнай нацыяналістычнай партыі Таміславам Ніколічам, які ў суботу абвясьціў у парлямэнце "сухую" галадоўку, патрабуючы датэрміновых выбараў. Па выніках сустрэчы не адбылося кампрамісу. Тадзіч заклікаў Ніколіча спыніць галадоўку, але заявіў, што прызначыць выбары толькі пасьля таго, як увосень Эўразьвяз прыме рашэньне наконт далучэньня Сэрбіі.

Пазьней зьявілася інфармацыя, што Ніколіча адвезьлі ў шпіталь, бо стан ягонага здароўя пагоршыўся
XS
SM
MD
LG