Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шарамет vs. Мельянцоў: Вэрсіі і палітычныя наступствы тэракту


Ці пераканаўчыя доказы віны затрыманых па справе тэракту ў менскім мэтро? Што азначаюць заявы прэзыдэнта наконт тэракту сацыяльна палітычнай сытуацыі ў краіне, якія прагучалі ў суботу? Наколькі пераканаўчая вэрсія аб датычнасьці ўлады да тэракту?

Па гэтых пытаньнях ў «Праскім акцэнце» вядуць спрэчку экспэрт Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў Дзяніс Мельянцоў і аглядальнік расейскай газэты «Коммерсант», адзін з кіраўнікоў сайту «Беларускі партызан» Павал Шарамет.

Перадача выходзіць нядзелю, 17 красавіка. Паўтор у панядзелак.

Прапануем вам фрагмэнты перадачы

Я выдатна ведаю абставіны расьсьледаваньня выбуху 2008 году на падставе сваіх размоваў з былым кіраўніком МУС Навумавым... Там была асноўная вэрсія – удзел спэцслужбаў, не абавязкова беларускіх, але спэцслужбаў, а не анархістаў ці бамбістаў-адзіночак... Мяне зьдзіўляюць заявы, што ўладам нявыгадны гэты выбух.
Шарамет:
Вэрсія, агучаная ўладамі, вельмі супярэчлівая... У мяне ёсьць сумневы ў тым, што сярод беларускіх спэцслужбаў ёсьць кансэнсус наконт вэрсіяў тэракту... Ёсьць ўсё больш сьведчаньняў, што тэракт зрабіў прафэсіянал... Хлусьня ўмацоўвае падазрэньні адносна ўладаў... Пакуль мы толькі чуем пра аб'ектыўныя доказы, яны нам яшчэ не прад'яўленыя... Я выдатна ведаю абставіны расьсьледаваньня выбуху 2008 году на падставе сваіх размоваў з былым кіраўніком МУС Навумавым... Там была асноўная вэрсія – удзел спэцслужбаў, не абавязкова беларускіх, але спэцслужбаў, а не анархістаў ці бамбістаў-адзіночак... Мяне зьдзіўляюць заявы, што ўладам нявыгадны гэты выбух. Я разумею, што людзям, якія знаходзяцца зараз у Беларусі, кожнае слова можа адгукнуцца сур'ёзнымі праблемамі. Але тады лепш маўчаць, чым спрабаваць апраўдаць дзеяньні ўладаў... Я ў пятніцу спрабаваў пагаварыць зь міністрам замежных справаў Польшчы Радаславам Сікорскім пра сытуацыю ў Беларусі, і ён уцякаў ад мяне, паўтараючы словы пра тэракт... Здаецца, мы зь Дзянісам гаворым пра розныя краіны, зараз усе абмяркоўваюць тэракт, усе забылі пра валютны крызіс

Мельянцоў: Мяне трохі насьцярожвае, што так хутка былі зробленыя прызнаньні ва ўсіх трох тэрактах. Але сама вэрсія не падаецца фантастычнай. Нашмат больш малаверагодныя і фантастычныя якраз вэрсіі
Такім чынам мы прыходзім да высновы, што тэракты носяць якраз не сыстэмны характар, а выпадковы. Таму вэрсія тэрарыста-адзіночкі мае права на існаваньне
пра замову з боку ўлады ці апазыцыі або Масквы... Уладам тэракт гэты патрэбны менш за ўсё, асабліва на фоне эканамічных цяжкасьцяў і палітычных наступстваў мінулагодніх выбараў. Арганізацыя тэракту не вырашае ніводнае праблемы: не адцягвае ўвагу ад валютнага крызісу і росту цэн, не спрыяе атрыманьню расейскага крэдыту, ЭЗ і без таго ніколі ня ўвёў бы эканамічных санкцыяў, і тым больш не спрыяе выхаду з міжнароднай ізаляцыі... Апазыцыя ў сваім цяперашнім выглядзе ня здатная на тэрор і не жадае яго, тут абы самазахавацца... Такім чынам мы прыходзім да высновы, што тэракты носяць якраз не сыстэмны характар, а выпадковы. Таму вэрсія тэрарыста-адзіночкі мае права на існаваньне... Павал правільна сказаў, што мы, відаць, гаворым пра розныя краіны, я бачу тыя ж чэргі ў абменьніках каля майго дома... Я ня бачу ніводнай выгады для ўлады, і не таму што баюся, а таму што ня бачу аргумэнтаў. Тыя аргумэнты, якія прад'явіў Павал, не настолькі моцныя, каб упэўніць мяне і астатніх.
  • 16x9 Image

    Юры Дракахруст

    Журналіст. Нарадзіўся ў 1960 г. Зь 2000 г. — супрацоўнік Беларускай рэдакцыі Радыё Свабода ў Празе. Ляўрэат прэміі Беларускай асацыяцыі журналістаў (1996).
     

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG