Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алесь Ляўчук versus "Знамя Юности": чарговы раўнд


Алесь Ляўчук, журналіст

Алесь Ляўчук, журналіст

У абласным судзе сёньня адбудзецца разгляд скаргі былога карэспандэнта газэты "Знамя Юности" па Берасьці Алеся Ляўчука на рашэньне суду ніжэйшай інстанцыі.

21 лютага Маскоўскі суд падчас разгляду пазову "Знамени Юности" стаў на бок дзяржаўнай газэты і абавязаў журналіста апублікаваць абвяржэньне на старонках выданьня за свой кошт і аплаціць дарожныя выдаткі.

Рэдакцыя выданьня "Знамя Юности" палічыла, што выказваньні ў СМІ Алеся Леўчука, карэспандэнта гэтай газэты па Берасьці, аб патрабаваньні ў нэгатыўным сьвятле напісаць пра падзеі на Плошчы-2010, пра апазыцыю, а пазьней -- заява, што яго звальняюць з рэдакцыі з палітычных прычынаў,
Я цалкам ня згодзен з тым рашэньнем, што было вынесена судом Маскоўскага раёну Берасьця.
нанесьлі ўрон дзелавой рэпутацыі газэты. Рэдакцыя накіравала пазоў ў суд Маскоўскага раёну Берасьця. Суд стаў на бок "Знамени Юности" і абавязаў Алеся Леўчука заплаціць 280 тысячаў рублёў за публікацыю абвяржэньня на старонках газэты і інтэрнэт-старонцы, 105 тысячаў за падачу пазову і каля 700 тысячаў за транспартныя выдаткі. Былы карэспандэнт не пагадзіўся з такім рашэньнем і накіраваў апэляцыю ў абласны суд:

"Я цалкам ня згодзен з тым рашэньнем, што было вынесена судом Маскоўскага раёну Берасьця. Таму спадзяюся праз абласны суд адмяніць гэты прысуд аб выплаце грошаў і публікацыі ў выданьні. Складана пакуль сказаць, што будзе на судовым пасяджэньні".

Алесь Ляўчук адзначае, што ў гэтай справе магчымыя чатыры варыянты рашэньня: або абласны суд адменіць пастанову суду Маскоўскага раёну, або адмовіць Алесю, магчыма, што будзе часткова задаволена скарга "Знамениpm Юности", а магчыма, што справу вернуць на разгляд іншаму суддзі Маскоўскага раёну Берасьця.
Мы Алеся не прасілі пісаць пра Плошчу

Юрыст "Знамени Юности" Глеб Ганчароў кажа, што рэдакцыя мае намер і надалей даводзіць сваю пазыцыю ў судовых ўстановах:

"Усе будзе выршацца на месцы. Рэдакцыя захоўвае сваю пазыцыю, мы яе будзем адстойваць у судзе і надалей. Мы Алеся не прасілі пісаць пра Плошчу".

Цягам апошніх двух месяцаў ў справе выданьня "Знамя Юности" супраць былога карэспандэнта было тры судовыя пасяджэньні. Абласны суд пачне разглядаць скаргу Алеся Леўчука 18 красавіка ў 9.30.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG