Лінкі ўнівэрсальнага доступу

В. Кебіч: “Хай гэта будзе на іх сумленьні”


Паводле агенцтва “Белта”, А.Лукашэнка, крытыкуючы апазыцыю, прыгадаў у ліку апазыцыйных палітыкаў і былога прэм'ер-міністра, свайго галоўнага канкурэнта на выбарах 1994 году Вячаслава Кебіча. Мы папрасілі экс-прэм'ера пракамэнтаваць гэтую заяву ў частцы, якая яго датычыцца.

“Белта” падае словы А.Лукашэнкі наступным чынам:

Лукашэнка: Сёньня ў іх ідзе мышкаваньне, барацьба за тое, хто будзе лідэрам. Гэтых няма, новай хвалі так званай. Хто павылазілі, Багданкевіч, Кебіч, Казулін ... і іншыя, як Лябедзька, якіх я на просьбу Раманчука выпусьціў з турмы. А ён сёньня вякае. Гэта ж падонкі. Вы хоць дзякуй скажыце, што прэзыдэнт вас выпусьціў з гэтай камэры. Гэта хіба апазыцыя?"

Мы папрасілі экс-прэм'ера пракамэнтаваць гэтую заяву ў частцы, якая яго датычыцца. Вячаслаў Кебіч адказаў:

Кебіч: “Поўная лухта. Я ў турме не сядзеў, мышкавацца – не мышкуюся, палітыкай не займаюся. Калі нехта хоча прыцягнуць за вушы кагосьці, дык хай гэта будзе на іх сумленьні”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG