Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лібія: паўстанцы наступаюць на Брэгу


У Лібіі сілы, верныя Муамару Кадафі, абстрэльваюць горад Адждабія, які знаходзіцца ў руках паўстанцаў. Паводле паведамленьняў мэдыкаў, у суботу ў горадзе загінулі 8 чалавек і 27 былі параненыя. Баі за Адждабію працягваюцца ўжо некалькі тыдняў.

Паўстанцы паведамляюць аб наступе на нафтаэкспартны порт Брэга. У горадзе, паводле іх словаў, знаходзяцца войскі Кадафі. Ідуць баі на ўскраінах.

Напярэдадні ўрадавыя войскі падвергнулі ракетнаму і мінамётнаму абстрэлу горад Місурата на захадзе краіны.

Праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch абвінаваціла сілы Кадафі ў выкарыстаньні ў Місураце забароненых касэтных бомбаў.
XS
SM
MD
LG