Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік Сусьветнага банку: сьвет на парозе эканамічнага крызісу


Кіраўнік Сусьветнага банку Робэрт Зэлік лічыць, што сьвет стаіць на парозе найцяжкага эканамічнага крызісу. З такой заявай ён выступіў падчас вясновай сустрэчы прадстаўнікоў Сусьветнага банку і Міжнароднага валютнага фонду ў Вашынгтоне.

Асноўнай пагрозай для самых бедных краін Зэлік лічыць рост сусьветных цэн на прадукты харчаваньня. Іншыя ўдзельнікі сустрэчы ў ліку трывожных фактараў назвалі няўстойлівыя цэны на нафту і рост беспрацоўя сярод моладзі.

Напярэдадні кіраўнікі фінансавых ведамстваў групы 20-ці вядучых эканомік сьвету, якія таксама праводзілі сустрэчу ў Вашынгтоне, заклікалі павялічыць фінансавую дапамогу сацыяльна нестабільным арабскім краінам. Сусьветны банк падтрымаў гэты заклік.
XS
SM
MD
LG