Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Клінтан сустрэлася зь імпэратарам Японіі


Дзяржсакратарка ЗША Гілары Клінтан наведала сёньня Японію.

Кіраўніца зьнешнепалітычнага ведамства ЗША яшчэ раз пацьвердзіла гатоўнасьць сваёй краіны зрабіць усё магчымае для дапамогі ў аднаўленьні Японіі, эканоміка якой – трэцяя ў сьвеце па аб'ёме валавога ўнутранага прадукту – значна пацярпела ў выніку магутнага землятрусу 11 сакавіка.

Клінтан сустрэлася зь імпэратарам Японіі Акіхіта і імпэратрыцай Міціка. Японскія СМІ расцанілі гэтую падзею як надзвычайную, паколькі імпэратар, як правіла, прымае толькі кіраўнікоў дзяржаў.

Да землятрусу ў дачыненьнях ЗША і Японіі ўзьнікла напружанасьць у сувязі з амэрыканскай ваеннай базай на высьпе Акінава, аднак вялізная дапамога, аказаная амэрыканскімі вайскоўцамі, адсунула рознагалосьсі на другі плян.
XS
SM
MD
LG