Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Гілары Клінтан прыбыла ў Японію


Дзяржсакратарка ЗША Гілары Клінтан прыбыла сёньня зь візытам у Японію.

Чакаецца, што кіраўнік зьнешнепалітычнага ведамства ЗША яшчэ раз пацьвердзіць гатоўнасьць сваёй краіны зрабіць усё магчымае для дапамогі ў аднаўленьні Японіі, эканоміка якой – трэцяя ў сьвеце па аб'ёме валавога ўнутранага прадукту – значна пацярпела ў выніку магутнага землятрусу 11 сакавіка.

Ахвярамі стыхійнага бедства ў Японіі сталі каля 28 тысяч чалавек. Падземныя штуршкі выклікалі таксама аварыю на атамнай электрастанцыі.
XS
SM
MD
LG