Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Афганістане загінулі тры вайскоўцы НАТО


На поўдні Афганістану ў выніку двух выбухаў бомбаў, закладзеных на ўзбочыне дарогі, загінулі тры вайскоўцы НАТО.

Пра гэта сёньня паведаміла камандаваньне міжнародных сілаў у Афганістане. Выбухі адбыліся ў суботу. Аб грамадзянстве загінулых не паведамляецца.

Учора ж у горадзе Джэлалабад на ўсходзе Афганістану загінулі пяцёра замежных і чацьвёра афганскіх вайскоўцаў, калі апрануты ў форму афганскага салдата сьмяротнік падарваў сябе на тэрыторыі ваеннай базы.
XS
SM
MD
LG