Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Фінляндыі праходзяць парлямэнцкія выбары


Згодна з вынікамі сацыялягічных апытаньняў, найбольшай падтрымкай выбаршчыкаў карыстаецца кіруючая Нацыянальна-кааліцыйная партыя.

Да партыяў з высокім рэйтынгам належаць таксама – кіруючая «Партыя цэнтру» і апазыцыйныя – Сацыял-дэмакратычная і партыя «Праўдзівыя фіны».

Паведамляецца, што пасля выбараў 2007 году колькасць выбаршчыкаў, якія падтрымліваюць партыю «Праўдзівыя фіны», павялічылася ў чатыры разы. Гэтая партыя выступае супраць аказаньня фінансавай дапамогі Партугаліі ды іншым краінам эўразоны, якія сутыкнуліся з высокім бюджэтных дэфіцытам.
XS
SM
MD
LG