Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран асудзіў санкцыі Эўразьвязу супраць 32 іранскіх службоўцаў


Іран сёньня асудзіў Эўразьвяз за ўвядзеньне санкцыяў супраць 32 іранскіх афіцыйных асобаў, назваўшы гэта палітычным рашэньнем. Прадстаўнік МЗС Ірану заявіў, што «гэта палітычная акцыя, якая заснаваная на падвойных стандартах, і таму непрымальная».

У мінулы аўторак Эўразьвяз замарозіў рахункі і ўвёў візавую забарону ў дачыненьні да 32 іранскіх высокіх службоўцаў, заявіўшы, што яны маюць дачыненьне да парушэньня правоў чалавека ў Іране.
XS
SM
MD
LG