Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Сырыі адменяць надзвычайнае становішча, уведзенае ў 1963 годзе


Башар Асад
Башар Асад
Прэзыдэнт Сырыі Башар Асад выступіў сёньня перад новым урадам, сфармаваным на гэтым тыдні пад ціскам хвалі пратэстаў. Асад выказаў шкадаваньне з прычыны таго, што за апошні месяц пратэстаў у краіне загінула каля 200 чалавек. Ён таксама паведаміў, што надзвычайнае становішча, уведзенае ў краіне 48 гадоў таму, будзе адмененае на працягу найбліжэйшага тыдня.

Асад заклікаў да нацыянальнага дыялёгу для пошукаў найлепшай палітычнай мадэлі для краіны.

У пятніцу на вуліцы сырыйскіх гарадоў з патрабаваньнямі рэформаў выйшлі дзясяткі тысячаў пратэстоўцаў. У выніку сутычак з дэманстрантамі ў горадзе Хомс загінуў адзін паліцыянт.
XS
SM
MD
LG