Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лябедзька: На рыторыку Лукашэнкі ўплывае эканамічная сытуацыя


Анатоль Лябедзька
Анатоль Лябедзька
Камэнтуючы заявы Лукашэнкі на адрас апазыцыі, старшыня АГП Антоль Лябедзька лічыць ня вартым эмацыйна рэагаваць на такія эмоцыі. Яны выкліканыя найперш занепакоенасьцю эканамічнай сытуацыяй у краіне.

"Уладзе ўжо час вызначыцца адносна апазыцыі: ці гэта пустое месца, ці гэта насамрэч нейкая рэальная сіла, якая рэальна ўплывае на сытуацыю. Калі гэта другое, то тут два падыходы. Адзін, які дэманструецца цяпер, гэта вораг, які павінен за ўсё несьці адказнасьць. Калі так насамрэч, дэпартаваць, пасадзіць у турму апазыцыю і зьявіцца цукар і валюта, то давайце на практыцы гэта зробім. Давайце пасадзім усіх іншадумцаў у турмы, дэпартуем або закапаем у зямлю. Але, калі мы ўсіх іх перасадзім, патруцім ці што іншае зробім, а не будзе цукру і зноў будзе падаць рубель, то пад гэтымі заявамі няма нічога.

Нягледзячы на такі націск з боку ўладаў, калі віна распаўсюджваецца на апазыцыю, мы будзем прапаноўваць наша бачаньне як трэба рэарганізаваць выбарчую сыстэму. Як у Беларусі трэба праводзіць прыватызацыю, каб гэта не было такое "пілілава", калі чыноўнікі чакаюць каб уключыцца ў гэты працэс. І будзем працаваць над больш фундамэнтальным дакумэнтам – эканамічнай праграмай – якую мы па традыцыі перадавалі кожнаму прэм'ер-міністру".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG