Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: Сярод апазыцыі ёсьць і баевікі


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка лічыць беспадстаўнымі заявы, што тэракт у Менску стане падставай для расправы над апазыцыяй: "Гэта – блеф, гэта глупства поўнае".

"Я занадта самаўпэўнены, горды чалавек, я не дазволю сабе такімі мэтадамі глядзець на гэтую брыдоту", – адзначыў Лукашэнка, гаворачы пра апазыцыю.

"Ты спачатку падыміся на гэты ўзровень і са мной паспаборнічай. Але што вы зьдзекуецеся з простых людзей? Што вы іх палохаеце?" – сказаў Лукашэнка.

"Вы хочаце са мной лоб у лоб пазмагацца, то выходзьце на хакейную, футбольную пляцоўку. Бегаць, скакаць будзем, біцца будзем, страляцца будзем, калі на тое пайшло", – заявіў кіраўнік дзяржавы.

Пры гэтым ён дадаў: "Што вы плявузгаеце, трыбушыце грамадзтва за замежную капейку?"

Лукашэнка адзначыў, што ня бачыць у краіне "сапраўднай апазыцыі": "Хіба адказны палітык, які ў апазыцыі і хоча прыйсці да ўлады, асьмеліцца сказаць нейкае неправеранае слова, пагатоў выступаць супраць уласнага народу?"

"Хто за цябе будзе галасаваць, калі ты едзеш у Страсбур і патрабуеш увесьці санкцыі? Думаю, Лукашэнка перажыве любыя санкцыі, але гэта ж (санкцыі – "Інтэрфакс") супраць народу", – адзначыў Лукашэнка.

Заявы апазыцыі ён назваў бізнэсам і спосабам зарабленьня грошай: "Ім трэба было даць справаздачу за грошы і таму пайшлі на штурм Дому ўраду. Яны што, не разумелі, што я ім галаву" адвярну"?"

Як заявіў А. Лукашэнка, "сёньня ў апазыцыйным асяродку ідзе барацьба за лідэрства". "Сёньня ў іх ідзе барацьба, хто будзе лідэрам. Гэтых, так званых новай хвалі, няма. Павылазілі Багданкевіч, Казулін, Лябедзька, якога, дарэчы, выпусьціў з турмы, а ён сёньня плявузгае", – сказаў Лукашэнка.

"Гэта ж падонкі. Скажыце лепш “дзякуй”, што гэты прэзыдэнт вас выпусьціў з камэры", – працягнуў ён.

Лукашэнка таксама завіў, што сярод апазыцыі "ёсьць і баевікі": "Мы іх ведаем, асабліва "маладафронтаўцы", іншыя незарэгістраваныя арганізацыі. Вядома, мы іх паставім на месца паводле закону".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG