Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КДБ: Выканаўца тэракту папярэдне наведваў мэтро, каб падрыхтавацца


Выканаўца тэракту ў менскім мэтро старанна вывучаў хранамэтраж руху цягнікоў і аб'екты бясьпекі мэтрапалітэну, паведаміў 16 красавіка начальнік Цэнтру інфармацыі і грамадзкіх сувязяў КДБ Беларусі Аляксандар Антонавіч.

"Праваахоўныя органы працягваюць сьледчыя дзеяньні і апэратыўныя мерапрыемствы па крымінальнай справе па факту выбуху на станцыі мэтро "Кастрычніцкая" у Менску 11 красавіка", - заявіў Антонавіч.

"Атрыманыя аб'ектыўныя і неабвержныя доказы падрыхтоўкі да зьдзяйсьненьня выбуху асноўным падазраваным шляхам правядзеньня ім рэкагнасцыроўкі маршрутаў руху, месца ўсталяваньня выбухной прылады, аб'ектаў бясьпекі мэтрапалітэну, хранамэтражу руху цягнікоў і людзей", - адзначыў ён.

"Уся гэтая падрыхтоўка вялася ім напярэдадні, 10 красавіка, у пэрыяд з 16.38 да 17.10", - удакладніў прадстаўнік.

Ён таксама паведаміў, што спэцыялісты пачалі да дэталёвага вывучэньня псыхалягічных аспэктаў асобы меркаванага выканаўцы тэракту.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG