Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Лукашэнка абяцае збалансаваць валютны рынак у бліжэйшыя некалькі дзён


Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў, што ў бліжэйшыя некалькі дзён сытуацыя на валютным рынку краіны будзе стабілізаваная.

"Сёньня, заўтра, пасьлязаўтра выраўняем сытуацыю. Але вы на мяне не крыўдуйце, выкарабкаемся. Самае складанае мы прайшлі", - заявіў Лукашэнка журналістам 16 красавіка.

Адказваючы на пытаньне, калі ў краіне будуць збалянсаваныя валютныя курсы, Лукашэнка адзначыў: "Курс - гэта справа некалькіх дзён, трэба, можа быць тыдзень". "Гэтыя працэсы ўжо згасаюць. Ужо няма той катастрафічнай сытуацыі на спажывецкім, валютным рынку”.

"Мы ўвядзем па бюджэтных расходах вельмі жорсткі рэжым эканоміі", - паабязаў Лукашэнка, перадае Інтэрфакс.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG