Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сэпаратысты з ЭТА хочуць "завяршыць ўзброеную барацьбу "


Арганізацыя баскаў-сэпаратыстаў ЭТА пацьвердзіла сваё імкненьне да "завяршэньня ўзброенай барацьбы " за незалежнасьць Краіны баскаў. Пры гэтым яна выступіла за "дэмакратычнае вырашэньне палітычнага канфлікту ".

У заяве, якая апублікаваная ў суботу, ЭТА пацьвердзіла, што будзе выконваць перамір'е, абвешчанае на пачатку гэтага году, нягледзячы на нядаўнія арышты сваіх актывістаў у Францыі. Пры гэтым сэпаратысты заяўляюць, што іх арганізацыя па-ранейшаму моцная.

Прэм'ер-міністар Гішпаніі Хасэ Люіс Радрыгес Сапатэра раней адхіліў магчымасьць якіх-небудзь палітычных кантактаў з ЭТА, заклікаўшы групоўку да самароспуску.

За апошнія 40 гадоў ахвярамі тэрактаў, зьдзейсьненых ЭТА на тэрыторыі Гішпаніі, сталі больш за 800 чалавек.
XS
SM
MD
LG