Лінкі ўнівэрсальнага доступу

HRW: войскі Кадафі ўжываюць касэтныя бомбы


Праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch абвінаваціла войскі, якія змагаюцца на баку Кадафі, у выкарыстаньні касэтных боепрыпасаў. Іх выкарыстаньне забароненае больш як у ста краінах сьвету.

У заяве арганізацыі паведамляецца, што адзін з яе фатографаў бачыў выбухі прынамсі трох касэтных бомбаў над жылымі кварталамі гораду Місураты, які знаходзіцца пад кантролем паўстанцаў.

Тым часам лібійскі ўрад абвяргае гэтыя абвінавачваньні. Касэтныя снарады разрываюцца ў паветры, раскідваючы невялікія бомбы на даволі вялікай плошчы.
XS
SM
MD
LG