Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зацьверджаны пералік сацыяльна значных тавараў і паслуг з рэгуляванымі цэнамі


Урад Беларусі зацьвердзіў пералік тавараў і паслугаў, цэны на якія рэгулюецца міністэрствамі эканомікі, аховы здароўя, аблвыканкамамі і Менгарвыканкамам.

У пералік сацыяльна значных тавараў і паслугаў, цэны на якія рэгулююцца Мінэканомікі, увайшло 14 пазіцыяў:

  • хлеб;
  • мяса (ялавічына, сьвініна);
  • малако;
  • сухія малочныя сумесі і мясныя кансэрвы для дзіцячага харчаваньня;
  • цукар-пясок;
  • мука пшанічная;
  • крупы;
  • макаронныя вырабы;
  • мяса птушкі;
  • яйка курынае;
  • масла сьметанковае;
  • алей сланечнікавы і рапсавы;
  • агародніныя, пладова-ягадныя, пладоваагародніныя кансэрвы; сокі для дзіцячага харчаваньня.

Таксама ў гэтым пераліку знаходзяцца паслугі дзіцячых аздараўленчых лагераў.

У пералік сацыяльна значных тавараў (работ, паслуг) цэны (тарыфы), на якія рэгулююцца аблвыканкамамі і Менгарвыканкамам, увайшлі:

  • бульба;
  • капуста;
  • буракі;
  • морква;
  • цыбуля;
  • цьвёрдае паліва;
  • паліўныя брыкеты;
  • дровы для насельніцтва.

Пералік платных медыцынскіх паслуг, тарыфы на якія рэгулююцца Міністэрствам аховы здароўя ўключае пяць пунктаў:

  • стаматалягічныя паслугі;
  • дыягнастычныя паслугі;
  • ультрагукавыя дасьледаваньні;
  • кансультацыі лекараў-спэцыялістаў;
  • прафіляктычныя і абавязковыя медыцынскія агляды грамадзянаў.

Адпаведнае рашэньне прынята пастановай Савета міністраў ад 14 Красавіка 2011 № 495, паведаміла прэс-служба ўрада, пра гэта паведамляе БелаПАН.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG