Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лібійскія паўстанцы сьведчаць пра ракетны абстрэл Місураты


Камандзір лібійскіх паўстанцаў Абдэль Фатах Юнэс

Камандзір лібійскіх паўстанцаў Абдэль Фатах Юнэс

У Лібіі, паводле паведамленьняў паўстанцаў, сілы Муамара Кадафі сёньня раніцай выпусьцілі па горадзе Місурата звыш за 100 ракет "Град". Ніхто не пацярпеў.

Напярэдадні міжнародная праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch паведаміла, што 14 красавіка ўрадавыя сілы ўжылі падчас абстрэлу Місураты забароненыя касэтныя снарады.

Аблога Місураты, апорнага пункту паўстанцаў, працягваецца ўжо шэсьць тыдняў.
XS
SM
MD
LG