Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Аўганістан: колькасьць загінулых на вайсковай базе ўзрасла


У горадзе Джэлалабад на ўсходзе Аўганістану дзевяць чалавек загінулі сёньня раніцай, калі сьмяротнік падарваў сябе на тэрыторыі ваеннай базы.

У гарнізоне, які апынуўся пад нападам, разьмешчаныя часткі аўганскай арміі і войскаў міжнароднай кааліцыі. Пяцёра з загінулых былі вайскоўцамі НАТО, астатнія - аўганскімі салдатамі. Параненыя, паводле розных зьвестках, ад чатырох да васьмі чалавек.

Нападнік быў апрануты ў форму аўганскіх вайскоўцаў, што дазволіла яму прайсьці праз кантрольна-прапускны пункт. Адказнасьць за тэракт узялі на сябе талібы.
XS
SM
MD
LG