Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Армэніі будуць вучыць шахматам у школе


Армэнія плянуе ўвесьці навучаньне шахматам з пачатковых клясаў. Урад вырашыў укласьці ў гэтую праграму амаль паўмільёна даляраў, паколькі шахматы спрыяюць інтэлектуальнаму разьвіцьцю дзяцей. Міністар адукацыі краіны Армэн Айвазян сказаў, што заняткі пачнуцца ўжо сёлета і , як ён спадзяецца, дапамогуць Армэніі стаць шахматнай супэрдзяржавай. Шахматы надзвычай папулярныя ў Армэніі. Міжнародная шахматная федэрацыя ставіць яе прадстаўніка Лявона Араняна на трэцюю пазыцыю ў сьвеце.
XS
SM
MD
LG