Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Японскія міністры дэгуставалі прадукты


Японскія міністры вырашылі асабіста прадэманстраваць, што садавіна і гародніна з прэфектуры Фукусіма і суседніх рэгіёнаў бясьпечная для здароўя. Падчас сёньняшняй прэсавай канфэрэнцыі у японскім МЗС міністар Такэакі Мацумота пакаштаваў моркву і бульбу, вырашчаныя на тэрыторыі, што лічыцца радыяцыйна небясьпечнай. Яго прыклад паўтарыў і міністар унутраных спраў. Мацумота адзначыў, што менавіта на ўрадзе ляжыць адказнасьць за распаўсюд дакладнай інфармацыі. Ужо больш як 50 краінаў увялі абмежаваньні на імпарт сельскагаспадарчай прадукцыі зь Японіі. Фактычна зачыніў свае межы для гэтай прадукцыі Кітай.
XS
SM
MD
LG