Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Лаўроў: ААН не давала санкцый на зьмену рэжыму


Лібія на чале з Муамарам Кадафі ня мае будучыні, неабходна і надалей змагацца зь яго сіламі. З такой сумеснай пазыцыяй сёньня выступілі ў важнейшых міжнародных смі кіраўнікі ЗША, Вялікабыртаніі і Францыі. Пры тым французкі міністр абароны Жэрар Ланге зьвярнуў увагу на тое, што сумесная заява Барака Абамы, Дэйвіда Кэмерана і Нікаля Сарказі перавышае цяперашні мандат ААН, на падставе якога вядзецца апэрацыя ў Лібіі.

Міністр замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў, камэнтуючы заяву трох сусьветных лідараў адзначыў, што “Рада Бясьпекі ААН не санкцыянавала якія-небудзь дзеяньні, што вядуць да зьмены рэжыму”. Лаўроў мяркуе, што ў інтарэсах усіх бакоў дабіцца спыненьня агню і сесьці за стол перамоваў.
XS
SM
MD
LG