Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Эўрапейскі суд адрынуў апэляцыю Расеі


Маскоўская паліцыя затрымлівае Мікалая Аляксеева 21 верасьня 2010 году

Маскоўская паліцыя затрымлівае Мікалая Аляксеева 21 верасьня 2010 году

Эўрапейскі суд у правах чалавека адрынуў апэляцыю Расеі на сваё леташняе рашэньне аб прызнаньні незаконнай забарону маскоўскіх уладаў на правядзеньне ў расейскай сталіцы гей-парадаў. Страсбурскі суд палічыў, што забарона на дэманстрацыі прадстаўнікоў сэксуальных мяншыняў у 2006, 2007 і 2008 гадах парушыла свабоду сходаў. Арганізатару гей-парадаў Мікалаю Аляксееву павінна быць выплачаная кампэнсацыя памерам каля 30 тысячы эўра. Цяперашняе рашэньне суду зьяўляецца канчатковым.

Мікалай Аляксееў ужо заявіў пра намер падаць заяўку на правядзеньне гей-параду ў Маскве ў траўні.
XS
SM
MD
LG