Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НАТО ня спыніць апэрацыю ў Лібіі, пакуль кіраваць будзе Кадафі


Брытанскі міністар Уільям Хейг і Андэрс Фог Расмусэн на сустрэчы ў Бэрліне

Брытанскі міністар Уільям Хейг і Андэрс Фог Расмусэн на сустрэчы ў Бэрліне

НАТО будзе весьці апэрацыю ў Лібіі да тых часоў, пакуль кіраваць краінай будзе Муамар Кадафі, -- заявіў генэральны сакратар альянсу Андэрс Фог Расмусэн. Ён падкрэсьліў, што гэта выклікана пагрозай мірнаму насельніцтву з боку палкоўніка Кадафі. Расмусэн выступіў сёньня ў Бэрліне на сустрэчы міністраў замежных справаў краінаў НАТО.

Расмусэн таксама паведаміў, што міжнародныя сілы будуць выкарыстоўваць у Лібіі зьнішчальнікі з звышдакладным узбраеньнем.
XS
SM
MD
LG