Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Харватыя пратэстуе супраць вэрдыкту Гааскага трыбуналу


Жанчына на галоўнай плошчы Заграбу трымае газэту з партрэтам генэрала Гатовіны і подпісам "герой"

Жанчына на галоўнай плошчы Заграбу трымае газэту з партрэтам генэрала Гатовіны і подпісам "герой"

Прэм'ер-міністар Харватыі Ядранка Косар назвала «непрымальным» прысуд Міжнароднага трыбуналу па былой Югаславіі, які прызнаў двух былых харвацкіх генэралаў вінаватымі ў ваенных злачынствах. Некалькі тысяч чалавек сабраліся ў цэнтры Заграбу, каб выказаць пратэст супраць вэрдыкту Гааскага трыбуналу, які прысудзіў Антэ Гатовіну, якога многія ў Харватыі лічаць героем, 24 гады турмы. Другі падсудны – адстаўны генэрал Младэн Маркач – быў асуджаны на 18 гадоў. Абодвух прызналі вінаватымі ва ўдзеле ў этнічных чыстках, скіраваных супраць харвацкіх сэрбаў у сярэдзіне 1990-х гадоў. Трэцяга генэрала – Івана Чармака – трыбунал апраўдаў.

Вэтэраны вайны за незалежнасьць Харватыі заявілі пра намер арганізаваць масавыя акцыі пратэсту.
XS
SM
MD
LG