Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эгіпет: Мубарака перавялі ў вайсковы шпіталь


Былы прэзыдэнт Эгіпту Хосьні Мубарак будзе перавезены са шпіталю ў курортным горадзе Шарм-аш-Шэйх у вайсковы шпіталь, дзе будзе ўтрымлівацца пад вартай. Прадстаўнік пракуратуры не ўдакладніў, дзе менавіта знаходзіцца шпіталь, толькі адзначыў, што былы прэзыдэнт будзе атрымліваць «усё неабходнае лекаваньне».

На мінулым тыдні Мубараку, які пайшоў у адстаўку ў лютым пасьля масавых пратэстаў, былі выстаўленыя абвінавачаньні ў карупцыі і злоўжываньні ўладай. У часе допыту 82-гадоваму Мубараку стала дрэнна, і экс-прэзыдэнта шпіталізавалі ў Шарм-аш-Шэйху, дзе ён утрымліваўся пад наглядам паліцыі.
XS
SM
MD
LG