Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: ніякіх рэзкіх рухаў на фінансавым рынку


Аляксандар Лукашэнка запатрабаваў ад ураду і Нацыянальнага банку не дапускаць рэзкіх рухаў на валютна-фінансавым рынку краіны.

«Ніякіх рэзкіх рухаў быць не павінна. Фінансы ня любяць гвалту і рэзкіх рухаў», — заявіў Аляксандар Лукашэнка ў пятніцу на нарадзе па бягучых пытаньнях сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця краіны.

«Дый людзі ўжо, напэўна, схапілі ўсё, што хацелі», — сказаў прэзыдэнт.

У сувязі з гэтым ён даручыў ураду і Нацбанку «выбудоўваць акуратна і мэтанакіравана тую палітыку, якой мы мусім зараз трымацца», — паведамляе «Інтэрфакс».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG