Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўганістан: загінуў начальнік паліцыі


На поўдні Аўганістану ў выніку замаху загінуў начальнік паліцыі правінцыі Кандагар. Двое паліцыянтаў параненыя. Паведамляецца, што Хан Махамед Муджахід загінуў пры выбуху, які ажыцьцявіў сьмяротнік у штаб-кватэры паліцыі. Ён прабраўся ў будынак у форме паліцыянта.

У правінцыі Кандагар ідзе ўпартая барацьба аўганскіх урадавых сілаў і войскаў міжнароднай кааліцыі супраць талібаў, якія арганізуюць шматлікія тэракты і напады.
XS
SM
MD
LG