Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Пакараньне ў форме накiраваньня ў дысцыплінарны батальён у Беларусі можа быць заменена арыштам на тэрмін да 6 месяцаў. Адпаведную прапанову абмеркавалі сёньня дэпутаты Палаты прадстаўнікоў на пасяджэньні Пастаяннай камісіі нацыянальнай бясьпекі.

Як падае БЕЛТА, у гэтай камісіі распрацаваны законапраект аб унясеньні паправак у крымінальнае заканадаўства ў частцы, якая тычыцца вайсковых злачынстваў. Адна з прапановаў дэпутатаў тычыцца скасаваньня такой формы пакараньня для вайскоўцаў тэрміновай службы, як накіраваньне ў дысбат. Распрацоўшчыкі законапраекту прапануюць замяніць яго арыштам на тэрмін да паўгода, а ў некаторых выпадках за воінскія злачынствы, што не уяўляюць вялікай грамадзкай небясьпекі або кваліфікаваныя як менш цяжкія, прызначаць штраф або выпраўленчыя працы.

Старшыня парлямэнцкай камісіі Ігнацій Місурагін паведаміў, што зь ідэй расфармаваць ў Беларусі дысбат пагадзіліся прадстаўнікі ўсіх зацікаўленых бакоў: МУС, Мінабароны, Генпракуратуры, Беларускага ваеннага суду і ваеннай пракуратуры.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG