Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абедзьве палаты кангрэсу ЗША ўхвалілі ў чацьвер увечары кампраміснае пагадненьне пра парамэтры фэдэральнага бюджэту на 2011 фінансавы год. Законапраект, узгоднены на мінулым тыдні Белым домам і рэспубліканскай апазыцыяй, прадугледжвае скарачэньне сёлета дзяржаўных выдаткаў на 38 мільярдаў даляраў. Супраць прыняцьця такога бюджэту галасавала каля чвэрці рэспубліканцаў і больш за палову дэмакратаў у Кангрэсе.

Рэспубліканская партыя, якая мае бальшыню ў Палаце прадстаўнікоў, патрабуе рэзкага скарачэньня выдаткаў для зьніжэньня рэкорднага бюджэтнага дэфіцыту. Многія дэмакраты баяцца, што занадта жорсткая эканомія запаволіць працэс аднаўленьня эканомікі ЗША пасьля крызысу.
XS
SM
MD
LG