Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трынаццатая ахвяра тэракту


Колькасьць загінулых у выніку выбуху ў мэтро дасягнула 13 чалавек. 15 красавіка ноччу памёр Анатоль Макейчык, 1954 года нараджэньня, жыхар Калодзішчаў Менскага раёна.

Па стане на шостую раніцы 15 красавіка, у шпіталях на стацыянарным лячэньні знаходзіцца 161 чалавек, адзін пацыент памёр.

З усіх шпіталізаваных у цяжкім стане знаходзяцца 21, сярэдняй ступені цяжкасьці – 28, лёгкай ступені цяжкасьці – 112 чалавек.

Пра гэта БелТА паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG