Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кэмэран, Сарказі і Абама выступілі з кансалідаванай пазыцыяй па Лібіі


Лідэры Вялікай Брытаніі, Францыі і ЗША працягваюць вайсковую кампанію супраць лібійскага лідэра Муамара Кадафі да моманту ягонай адстаўкі.

У сумесным артыкуле Дэвід Кэмэран, Нікаля Сарказі і Барак Абама заяўляюць, што было б здрадай лібанскаму народу дазволіць Кадафі заставацца ва ўладзе.

Напярэдадні міністры замежных спраў краінаў-членаў НАТО выступілі за адстаўку Кадафі – нягледзячы на розныя падыходы да вайсковай кампаніі ў справе абароны цывільнага лібійскага насельніцтва.
XS
SM
MD
LG