Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У паласе Газы знойдзена цела італьянскага журналіста


У паласе Газы знойдзена цела раней скрадзенага італьянскага журналіста Віторыё Арыгоні. Паведамляецца, што ён утрымліваўся баевікамі адной з радыкальных груповак, зьвязаных з «Аль-Каедай».

Захопнікі патрабавалі ад уладаў Газы ў абмен на журналіста вызваліць затрыманага ў мінулым месяцы свайго лідэра. Аднак улады адмовіліся выконваць ультыматум.

Забіты журналіст жыў у сэктары некалькі гадоў і выступаў за скасаваньне блякады Газы.
XS
SM
MD
LG