Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Супраць Бэн Алі высунута 18 абвінавачваньняў


Былы прэзыдэнт Тунісу з жонкай

Былы прэзыдэнт Тунісу з жонкай

Былога прэзыдэнта Тунісу Бэн Алі абвінавачваюць у наўмысных забойствах, змове супраць бясьпекі дзяржавы і гандлі наркотыкамі. Цалкам яму было прад’яўлена 18 абвінавачваньняў. Пра гэта сёньня заявіў па дзяржаўным тэлебачаньні міністр юстыцыі Лазар Шыбі. Устудзені, у разгар масавых супрацьурадавых пратэстаў Бэн Алі ўцёк з Тунісу ў Савудаўскую Арабію.

Туніскія ўлады зараз вывучаюць прававыя шляхі як вярнуць былога кіраўніка назад у краіну, каб паставіць яго перад судом. Раней Туніс ужо зьвярнуўся ў Інтэрпол з просьбай аб затрыманьні былога прэзыдэнта, яго жонкі і важнейшых паплечнікаў.
XS
SM
MD
LG